Приветствую Вас Гость | RSS

Эпоха Средневековья

Суббота, 20.04.2024, 15:13
Главная » 2014 » Май » 7 » Рэканструкацыя замка працягваецца
16:49
Рэканструкацыя замка працягваецца

zamak001

Актыўна вядуцца работы па кансервацыі Касцёльнай вежы Навагрудскага замка. Зроблена шмат, аднак большая частка работ яшчэ наперадзе. Днямі зацікаўленыя асобы сустрэліся на замчышчы, каб абмеркаваць пытанні па кансервацыі і захаванню руін замка.
zamak023Удзельнікамі сустрэчы сталі навуковы кіраўнік работ па кансервацыі замка архітэктар С.А. Друшчыц, генеральны дырэктар ААТ “Белрэстаўрацыя” У.Л. Змушко, дырэктар праектнага філіяла ААТ “Белрэстаўрацыя” А.І. Мінін, галоўны інжэнер праектаў праектнага філіяла ААТ “Белрэстаўрацыя” І.А. Голубева, дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва Гродзенскага аблвыканкама В.М. Крывец, начальнік Мірскага вытворчага ўчастка ААТ “Белрэстаўрацыя” П.М. Дрык, намеснікі старшыні райвыканкама Ю.А. Калановіч і С.М. Каралько, загадчык сектара культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н.М. Жышко.
Нагадаю, згодна з мерапрыемствамі дзяржаўнай праграмы “Замкі Беларусі” на працягу 2012-2015 гадоў запланавана правядзенне рэстаўрацыйных работ і кансервацыйных мерапрыемстваў на Навагрудскім замку з аднаўленнем яго кампазіцыйнай структуры і гістарычнай забудовы, прыстасаваннем да сучасных сацыяльна-культурных патрэб.
Падчас сустрэчы абмеркаваны пытанні па далейшым ходзе работ, у тым ліку магчымасці аднаўлення контрфорса з правага боку Касцёльнай вежы.
Падрабязней аб канцэпцыі і ходзе работ па рэалізацыі праекта расказаў С.А. Друшчыц.
– Перш чым распачаць работы, быў вывучаны вопыт рэканструкцыі падобных пабудоў не толькі блізкіх да нас Літвы, Латвіі, Эстоніі, а нават і іншых еўрапейскіх  краін, – пачаў размову Сяргей Аляксандравіч. – Мы прыйшлі да высновы, што аднаўляць такога кшталту будынкі, якія захоўваюць артэфакты ад ХІІІ да XVІ стагоддзяў, немэтазгодна. Канцэпцыя “Трывалыя руіны”, якая распрацавана і разгледжана на рэспубліканскай навукова-метадычнай нарадзе,  была зацверджана. Мэта гэтай работы – раскрыць усе сем вежаў Навагрудскага замка, а таксама праслы сцен. Такім чынам, цалкам будзе абазначаны замак у памерах XVІ стагоддзя.
Страты, якія панесла Цэнтральная вежа ці Шчытоўка, будуць часткова адноўлены.
– У нас дастаткова этнаграфічнага матэрыялу, фотаздымкаў, гравюр для таго, каб часткова аднавіць Шчытоўку, – працягвае С.А. Друшчыц. – Вежа будзе накрыта дахам, аднак застанецца незавершанай, бо што было ўверсе, мы не ведаем. Пазней тут плануецца адкрыць музей, аснову фонда якога будуць складаць экспанаты, што зараз захоўваюцца ў Навагрудскім гісторыка-краязнаўчым музеі.
Царква ХІІІ стагоддзя, рэшткі якой зараз знаходзяцца пад зямлёй, будзе паказана аплікацыяй. На ўзровень каля 50 сантыметраў будзе раскрыта муроўка палаца. Паніжаць увесь дзядзінец не плануецца. Валы, што былі па перыметры, таксама часткова будуць адкрыты.
Фінансаванне работ ажыццяўляецца згодна з праграмай “Замкі Беларусі” з абласнога і рэспубліканскага бюджэту. У гэтам годзе плануецца асвоіць каля 5 мільярдаў рублёў.
– Металічная канструкцыя і прыгруз з цэглы захаваюць руіны Касцёльнай вежы, стабілізуюць яе і завершаць кансервацыю аб’екта, – уступіў у размову П.М. Дрык. – З часам, праз некалькі гадоў назіранняў, канструкцыя будзе зрэзана, калі мы пераканаемся ў тым, што стабілізацыя адбылася.
Рэстаўратары сутыкнуліся з яшчэ адной праблемай. З усходняга боку валы падмываюцца крыніцамі. Геалагічныя даследаванні паказалі, што на глыбіні 20-24 метры пад замкам магутныя ваданосныя пласты. Плануецца зрабіць гарызантальны дрэнаж, каб арганізаваць адвод вады і прыпыніць размыванне грунту паўднёвага схілу.
П.М. Дрык адзначыў, што на Навагрудскім замку працуюць лепшыя з лепшых. Брыгада пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Кругліка прымала ўдзел у рэстаўрацыі Нясвіжскага і Мірскага замкаў. Сам Дзмітрый працуе на такіх аб’ектах 20 гадоў. Нездарма гавораць, што ў яго “залатыя рукі”.
zamak001– Такім чынам, будуць паказаны рэшткі замкавых збудаванняў: Касцёльнай вежы, Шчытоўкі, Дазорцы, Пасадскай, Уваходнай, Калодзежнай і так званай Гарадской вежы, а паміж імі  — праслы, – сказаў у заключэнне С.А. Друшчыц. – На самім дзядзінцы ніякіх пабудоў не будзе. Як і раней, тут можна будзе ладзіць розныя мерапрыемствы: рыцарскія турніры, святы, канцэрты.
Навагрудскі замак – гэта наша спадчына з часоў князя Міндоўга, заснавальніка Вялікага княства Літоўскага, і яго гісторыя працягваецца…

Понравился материал? Добавьте на него ссылку в социальных сервисах:
Просмотров: 2346 | Добавил: Ален | Теги: Новогрудский замок, Беларусь, 2014, реставрация, беларуская мова | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]